Мц 8, 5–11
Калі
Езус увайшоў у Кафарнаум, падыйшоў да Яго сотнік і прасіў Яго, кажучы: Пане!
Слуга мой ляжыць дома спаралізаваны і страшэнна пакутуе.
Езус
кажа яму: Я прыйду і вылечу яго.
Сотнік
жа сказаў у адказ: Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой, але скажы
толькі слова, і ачуняе слуга мой. Бо і я чалавек падуладны, але маю пад сабою
жаўнераў, кажу аднаму: Ідзі, і ідзе; і другому: Прыйдзі, і прыходзіць; і слузе
майму: Зрабі тое, і робіць.
Пачуўшы
гэта, Езус здзівіўся і сказаў тым, хто ішоў услед за Ім: Сапраўды кажу вам, ні
ў кога ў Ізраэлі Я не знайшоў такой веры. Кажу ж вам, што многія прыйдуць з усходу і захаду і сядуць за стол з
Абрагамам, Ісаакам і Якубам у Валадарстве Нябесным.
Госпад прагне аздаравіць, вылечыць і маё жыццё, так як ўчыніў гэта ў жыцці
слугі сотніка… Ён прагне увайсці ў маё жыццё… Але ці я хачу гэтага, ці прагну
жыць з Ім, праз Яго і ў Ім?

Комментариев нет:
Отправить комментарий