Старонкі

вторник, 3 декабря 2013 г.

03.12.2013г. - успамін св. Францішка Ксаверыя

Лк 10, 21–24
У той час ўзрадаваўся Езус у Духу Святым і сказаў: Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты ўтоіў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў дзецям. Так, Ойча, бо такое было Тваё ўпадабанне.
Усё перададзена мне Айцом Маім, і ніхто не ведае, хто ёсць Сын, апроч Айца, і хто ёсць Айцец, апроч Сына і таго, каму Сын хоча адкрыць.
І, звярнуўшыся да вучняў, сказаў ім асобна: Шчаслівыя вочы, якія бачаць тое, што бачыце вы! Бо кажу вам, што многія прарокі і каралі хацелі ўбачыць тое, што бачыце вы — і не ўбачылі, і чуць тое, што чуеце вы — і не пачулі.




Ці разумею, што Бог хоча майго шчасця? Што менавіта Ён з’яўляецца яго крыніцай? Ці заўважаю, што яно пераважна знаходзіцца вельмі блізка – толькі трэба ўбачыць і пачуць…

Комментариев нет:

Отправить комментарий