Мц 15, 29–37
Езус
прыйшоў да Галілейскага мора, і ўзышоўшы на гару, сеў там. І прыйшло да Яго
мноства людзей, сярод якіх былі кульгавыя, сляпыя, калекі, нямыя і шмат іншых,
і клалі іх да ног Езуса, і Ён вылечваў іх. Натоўп жа здзіўляўся, бачачы, што
нямыя гавораць, калекі выздараўліваюць, кульгавыя ходзяць, і сляпыя бачаць, і
праслаўляў Бога Ізраэля.
Езус,
паклікаўшы вучняў сваіх, сказаў ім: Шкада Мне людзей, бо ўжо тры дні яны
застаюцца са Мною, і не маюць чаго з’есці; і адпусціць іх галоднымі не хачу,
каб не аслаблі ў дарозе. І кажуць Яму вучні: Адкуль нам у пустыні ўзяць столькі
хлеба, каб накарміць такі вялікі натоўп? Кажа ім Езус: Колькі ў вас хлябоў? А
яны адказалі: Сем і некалькі рыбак. І, загадаўшы натоўпу сесці на зямлю, узяў
сем хлябоў і рыбы і, склаўшы падзяку, паламаў і даў вучням сваім, а вучні —
натоўпу. І елі ўсе, і насыціліся. І набралі кавалкаў, што засталіся, сем поўных
кашоў.

Комментариев нет:
Отправить комментарий