Мц 7, 21. 24–27
Езус
сказаў вучням сваім:
Не
кожны, хто кажа Мне: Пане, Пане, — увойдзе ў Нябеснае Валадарства, але толькі
той, хто выконвае волю Айца Майго, які ў нябёсах.
Вось
жа кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, будзе падобны да чалавека
разумнага, які пабудаваў свой дом на скале. І пайшоў дождж, і разліліся рэкі, і
падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён не ўпаў, бо пастаўлены быў на скале.
А
кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і не выконвае іх, будзе падобны да чалавека
неразважлівага, які пабудаваў свой дом на пяску. І пайшоў дождж, і разліліся
рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі ў дом той; і ён упаў, і было падзенне яго
вялікае.
Недастаткова толькі казаць “Госпадзі, Госпадзі” – бо, як кажуць у народзе -
пад ляжачы камень вада не цячэ… Трэба імкнуцца ў кожны момант жыцця выконваць
волю Айца – г. зн. жыць паводле Божага закону, як Чалавек, а не звер…

Комментариев нет:
Отправить комментарий