Старонкі

суббота, 7 декабря 2013 г.

07.12.2013г. - успамін св. Амброзія

Мц 9, 35 — 10, 1. 5а. 6–8
Абходзіў Езус усе гарады і вёскі, навучаючы ў іхніх сінагогах, абвяшчаючы Евангелле валадарства і вылечваючы ўсялякую хваробу і ўсялякую немач.
Убачыўшы натоўпы людзей, Ён злітаваўся над імі, бо яны былі знясіленыя і пакінутыя, нібы авечкі, якія не маюць пастыра.
Тады Ён кажа вучням сваім: Жніво, сапраўды, вялікае, ды работнікаў мала; дык маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё.
І, паклікаўшы дванаццаць вучняў сваіх, Ён даў ім уладу выганяць нячыстых духаў і лячыць усялякую хваробу і ўсялякую немач.
Гэтых дванаццаць паслаў Езус, наказваючы ім: Найбольш ідзіце да авечак з дому Ізраэля, якія загінулі. А ідучы, абвяшчайце, кажучы: Наблізілася Валадарства Нябеснае. Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма і давайце.




Шмат людзей яшчэ шукае Бога ў сваім жыцці… Жніво сапраўды вялікае, а працаўнікоў мала… А я ці здольны плённа працаваць на ніве Гасподняй?

Комментариев нет:

Отправить комментарий