Старонкі

среда, 13 августа 2014 г.

13 жніўня -- серада XIX звычайнага тыдня



Мц 18, 15–20
Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата свайго
У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі саграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго сам-насам. Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата свайго. Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці дваіх, каб вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзілася ўсялякае слова. Калі ж не паслухаецца іх, скажы касцёлу, а калі і касцёла не паслухаецца, то няхай ён будзе для цябе як язычнік і мытнік. Сапраўды кажу вам: усё, што вы звяжаце на зямлі, будзе звязана ў небе, і ўсё, што развяжаце на зямлі, будзе развязана ў небе.
Зноў жа, сапраўды, кажу вам, што, калі б двое з вас на зямлі згодна прасілі нейкай рэчы, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх.



Сёння Езус вучыць нас цярплівасці ў  стасунках з нашымі бліжнімі. Не спяшацца стаць ворагам свайму брату – зрабіць першы крок насустрач. І раіць пачаць  з дыялога з тым, каго лічым крыўдзіцелем.
Часта крыўды ўзнікаюць у нашым жыцці таму, што людзі не спрабуюць зразумець адно аднаго, не шукаюць таго, што магло б іх аб’яднаць, але з вялікім энтузіязмам хапаюцца за ўсё, што размяжоўвае. Езус заклікае шукаць поле еднасці: пагаварыць сам на сам. Часта, гэтага бывае дастаткова, каб “здабыць свайго брата” -- і не толькі, каб ён усведаміў сваю памылку, але, каб і я ўбачыў яго ўчынак іншымі вачыма.

Комментариев нет:

Отправить комментарий