Старонкі

вторник, 12 августа 2014 г.

12.08.2014 - аўторак ХІХ Звычайнага тыдня

Мц 18, 1–5. 10. 12–14
Глядзіце, не пагарджайце ніводным з гэтых малых
У тую гадзіну вучні падышлі да Езуса, кажучы: Дык хто ж большы ў Валадарстве Нябесным? Тады Езус паклікаў дзіця і паставіў яго сярод іх, кажучы: Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Таму кожны, хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным. І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае.
Глядзіце, не пагарджайце ніводным з гэтых малых, бо кажу вам, што Анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ёсць у нябёсах.
Езус сказаў сваім вучням: Як вы думаеце? Калі ў нейкага чалавека было сто авечак, і адна з іх заблукала, ці не пакіне ён дзевяноста дзевяць у гарах і не пойдзе шукаць тую, што заблукала? Калі ж удасца знайсці яе, сапраўды кажу вам, ён радуецца ёй больш, чым дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі.
Гэтак няма волі вашага Айца, які ў нябёсах, каб загінуў адзін з гэтых малых.

Калі не станеце як дзеці … Госпад заклікае праз гэтыя словы да адкрытасці і даверлівасці. Дзіця, якое любяць бацькі, звычайна вельмі адкрытае, і ў яго вельмі лёгка ўзбудзіць давер. Дзіцятка, якое адчувае, што яго любяць, дазваляе прытуліць сябе амаль кожнаму.

З іншага боку, быць дзіцём – гэта таксама азначае быць залежным ад іншых людзей. Дзіцятка – малое дзіцятка – без сумненняў – перакананае, што з’яўляецца слабым, безабаронным, патрабуючым дапамогі, клопату, апекі…


Стаць як дзіцё – гэта ні што іншае, як досвед, што Бог з’яўляецца Айцом. Калі ж так ёсць, дык і мы ці не павінны ж быць толькі Яго дзецьмі?... 

Комментариев нет:

Отправить комментарий