Мц 19, 27–29
Вы, якія пайшлі за
Мною, у сто разоў больш атрымаеце
У той час: Пётр сказаў Езусу ў адказ: Вось мы
пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Дык што мы атрымаем? А Езус сказаў ім: Сапраўды
кажу вам, што ў новым стварэнні, калі Сын Чалавечы сядзе на троне славы сваёй,
таксама вы, якія пайшлі за Мною, сядзеце на дванаццаці тронах, каб судзіць
дванаццаць плямён Ізраэля. І кожны, хто дзеля Майго імя пакінуў дамы, ці
братоў, ці сясцёр, ці айцоў, ці маці, ці дзяцей, ці землі, здабудзе ў сто разоў
больш і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае.
“…Вось
мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Дык што мы атрымаем?”—сёння часта гучыць такое пытанне.
А найбольш кемлівыя яшчэ і прачытаюць
так: “Нічога асаблівага не чакайце – ўсё лепшае дастанецца Апосталам…” Дык ці
варта “пакінуць усё”? Усё адно першым не будзеш…
...Дзівак-чалавек! Нашто табе трон у Валадарстве
Нябесным, калі тут, на зямлі, ты не ведаеш, як справіцца з
уласным жыццём? Нашто табе ўлада над дванаццаццю плямёнамі Ізраэля? Няўжо ты і
сапраўды хацеў бы іх судзіць?!
Ды й не дойдзе справа "да суда", калі, увогуле, страціш шанс пераступіць парог Божага Валадарства...
Ды й не дойдзе справа "да суда", калі, увогуле, страціш шанс пераступіць парог Божага Валадарства...

Комментариев нет:
Отправить комментарий