Мц 14, 22–33
Загадай мне ісці
да Цябе па вадзе
Калі натоўп быў
накормлены, Езус адразу ж загадаў вучням сваім сесці ў човен і пераплысці на
другі бок перад Ім, пакуль Ён адпусціць народ.
Адпусціўшы народ,
Ён падняўся на гару памаліцца ў самоце. Калі настаў вечар, заставаўся там
адзін.
Тым часам човен
ужо адплыў шмат стадыяў ад берага. І кідалі яго хвалі, бо вецер быў супраціўны.
У чацвёртую ж варту ночы Езус пайшоў да іх, ідучы па моры. А вучні, убачыўшы,
як Ён ідзе па моры, спалохаліся і казалі: Гэта прывід. I ад страху закрычалі.
Але Езус адразу загаварыў з імі і сказаў: Будзьце адважнымі, гэта Я, не
бойцеся.
Пётр сказаў Яму ў
адказ: Пане, калі гэта Ты, загадай мне ісці да Цябе па вадзе. Ён жа сказаў:
Ідзі. Выйшаўшы з чоўна, Пётр пачаў ісці па вадзе і падышоў да Езуса. Але,
убачыўшы моцны вецер, спалохаўся і, пачаўшы тануць, закрычаў: Пане, ратуй мяне!
Езус адразу ж працягнуў руку, схапіў яго і сказаў яму: Малаверны, чаму
засумняваўся ты? Калі ўвайшлі яны ў човен, вецер сціх. А тыя, хто быў у чоўне,
пакланіліся Яму і сказалі: Ты сапраўды Сын Божы!
Хвалі раз’юшанага мора
– гэта няспакой, страх, прыгнечанасць… Гэтыя хвалі як жа нагадваюць нашае жыццё,
у якім столькі праблем, цяжкасцей і перашкод…
Хвалі майго жыцця,
яго, буры і цёмныя ночы – могуць стаць шляхам да Хрыста, а не толькі маім прыгнётам…
Мой страх, тое, што мяне абцяжарвае, што з’яўляецца “супраціўным ветрам”, можа быць
маёй дарогай да Госпада, калі даверуся Яму, калі буду глядзець толькі на Яго – крыніцу
сапраўднага жыцця…

Комментариев нет:
Отправить комментарий