Мц 25, 1-13
Таму
чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны
Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці
паннаў, якія, узяўшы cвае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх былі
неразумныя, а пяць —мудрыя. Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою
алею.
Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей
у пасудзіны. Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі. А сярод ночы
ўзняўся крык: “Вось жаніх! Выходзьце яму насустрач”. Тады ўсталі ўсе панны
гэтыя і прывялі ў парадак свае светачы. Неразумныя ж сказалі мудрым: “Дайце нам
вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць”. А мудрыя адказалі: “Каб хапіла і вам, і
нам, пайдзіце лепш да тых, хто прадае, і купіце сабе”.
Калі ж яны пайшлі купляць, прыйшоў жаніх, і тыя,
што былі падрыхтаваныя, увайшлі ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля
прыйшлі і астатнія панны ды кажуць: “Пане, пане, адчыні нам”. А ён адказаў ім:
“Сапраўды кажу вам: не ведаю вас”.
Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні
гадзіны.
“Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць…” – якое ж здаецца вельмі простае
рашэнне знаходзяць панны з сённяшняй прыпавесці Збавіцеля…
Алей у дадзеным выпадку з'яўляецца сімвалам не столькі нашых дзеянняў, колькі
знакам цноты, якая павінна ляжаць у аснове ўсіх хрысціянскіх учынкаў. Гэтай
цнотай з'яўляецца любоў...
“Дай!” - патрабуе сучасны чалавек,
але ў той жа час не хача нават пальцам пашавяліць…
“Жыццё на халяву” – ці ж гэта сапраўды жыццё?...

Комментариев нет:
Отправить комментарий