Старонкі

пятница, 8 августа 2014 г.

8 жніўня — успамін св. Дамініка, святара



Лк 9, 57–62
Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў
У той час: Калі Езус і вучні Ягоныя былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў. Езус сказаў яму: Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву.
А другому сказаў: Ідзі за Мною. Той адказаў: Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць бацьку майго. Але Езус сказаў яму: Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае.
Яшчэ іншы сказаў: Я пайду за Табою, Пане, але спачатку дазволь мне развітацца з хатнімі маімі. Езус жа сказаў яму: Ніводзін, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да Валадарства Божага.


“Я пайду за Табою, Пане!”
Простыя словы. І, часам,  мы вымаўляем іх, ахопленыя парывам веры  ці ў захапленні ад нейкай Божай справы. І тут жа ў свядомасць стукаецца думка: “Пачакай, а як жа сям’я, праца, сябры, маёмасць…” У кожнага – сваё “але”. І мы спыняемся. І дакорам нам гучыць: “Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых…” І замаўкаем, ужо больш не адважваючыся паўтарыць: “Я пайду за Табой!”
Але ці сапраўды Езус хоча, каб усе мы пакінулі свае сем’і і  “шчыльнымі радамі” пайшлі ў манахі? Вядома ж, не. І мы гэта добра разумеем. А спыняе нас менавіта сапраўдны сэнс Езусавых слоў: “Ідзі за Мною”. Дзесьці падсвядома мы добра разумеем, што “ідзі за Мной” азначае “змяні сваё жыццё, прыдзі на Божы шлях і будзь верным Пану.” І чамусьці гэты просты крок і ёсць самым няпростым.
Сёння словы: “Ідзі за Мной!” звернуты да кожнага з нас.
Што адкажам Хрысту?

Комментариев нет:

Отправить комментарий