Старонкі

четверг, 7 августа 2014 г.

07.08.2014 - чацвер XVIII Звычайнага тыдня

Мц 16, 13–23
Ты — Пётр, і дам табе ключы Валадарства Нябеснага
У той час прыйшоў Езус у межы Цэзарэі Філіпавай і пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы: Кім людзі лічаць Сына Чалавечага? Яны ж сказалі: Адны — Янам Хрысціцелем, другія ж — Іллёю, а іншыя — Ераміяй ці адным з прарокаў.
Ён кажа ім: А вы кім лічыце Мяне? Сымон Пётр адказаў: Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога. Тады Езус сказаў яму ў адказ: Шчаслівы ты, Сымоне, сын Ёнавы, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах. I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. І дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе. Тады загадаў вучням сваім, каб нікому не казалі, што Ён ёсць Хрыстом.
З таго часу пачаў Езус адкрываць вучням сваім, што Ён павінен ісці ў Ерузалем, і шмат выцерпець ад старэйшын, першасвятароў і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць. Адвёўшы Яго ўбок, Пётр пачаў дакараць Яго, кажучы: Пашкадуй сябе, Пане, няхай не здарыцца з Табой гэтага. Ён жа, павярнуўшыся, сказаў Пятру: Адыдзі ад Мяне, сатана! Ты спакуса для Мяне, бо думаеш не аб тым, што Божае, але аб тым, што чалавечае.

“Думаеш не аб тым, што Божае, але аб тым, што чалавечае…” – так Хрыстос вылівае вядро сцюдзёнай вады на гарачу галаву Сымона… І не дапамаглі яго словы “Ты — Хрыстос, Сын Бога Жывога”…


Госпад не адкідвае Пятра – наадварот – гэтая можна сказаць аплявуха была проста неабходная будучаму першаму Папе Рымскаму – для таго, каб у розных справах штодзённага жыцця не забываўся аб тым, што каб ісці за Хрыстом па-сапраўднаму, трэба думаць аб тым, што Божае, а не аб тым, што чалавечае…

Комментариев нет:

Отправить комментарий