Старонкі

пятница, 15 августа 2014 г.

15.08.2014 — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі



Лк 1, 39–56

Вялікае ўчыніў мне Усемагутны


Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала Альжбету.

Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Благаславёная Ты між жанчынамі і благаславёны плод улоння Твайго! Адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам.

У тыя дні сказала Марыя:
Велічае душа мая Пана,
і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцы.
Бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі,
і цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны,
а імя Яго святое.
І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне
над тымі, хто Яго баіцца.
Паказаў моц сваёй правіцы,
рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам.
Скінуў магутных з трону
і ўзвысіў пакорных.
Дабром галодных насыціў,
а багатых ні з чым адправіў.
Прыняў свайго слугу Ізраэля,
памятаючы пра сваю міласэрнасць,  
як абяцаў бацькам нашым,
Абрагаму і яго патомству навекі.

І прабыла Марыя ў Альжбеты каля трох месяцаў, і вярнулася ў дом свой.


"Велічае душа мая Пана" -- вось "сакрэт жыцця" Найсвяцейшай Панны. У кожным дні, звычайнымі справамі, праяўленнем надзвычайнага даверу "велічаць Пана". І не таму, што атрымаеш за гэта ўзнагароду ці пакаранне за непаслухмянасць – як прывык дзейнічаць чалавек – а таму, што прыняцце Божай волі ёсць тваёй сутнасцю. Сапраўды, “шчаслівая”. Нам бы так…

Комментариев нет:

Отправить комментарий