Мц 19, 13–15
Не
забараняйце дзецям прыходзіць да Мяне, бо такім належыць Валадарства Нябеснае
У
той час прынеслі
да Езуса дзяцей, каб Ён усклаў на іх рукі і памаліўся. Вучні ж папракалі іх.
Але Езус сказаў: Пусціце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне, бо
такім належыць Валадарства Нябеснае. І, усклаўшы на іх рукі, пайшоў адтуль.
Як жа часта нешта падобнае здараецца ў нашым жыцці тое, што апісвае
сённяшняе Евангелле – мы праз сваю ганарыстасць, фанабэрыстасць можам
крыўдаваць, перашкаджаць тым, хто прагне прыйсці да Госпада…
Ісусе Хрысце, дапамажы нам у кожнай асобе ўбачыць Цябе…

Комментариев нет:
Отправить комментарий