Мц 15, 21–28
О
жанчына, вялікая вера твая!
У
той час Езус
выйшаў і скіраваўся ў землі Тыра і Сідона. I вось жанчына з Ханаана выйшла з
тых ваколіц і пачала крычаць: Змілуйся нада мною, Пане, Сыне Давіда! Мая дачка
цяжка апантаная злым духам.
Але
Езус не адказаў ёй ні слова. Тады вучні Ягоныя падышлі і прасілі Яго: Адпусці
яе, бо яна крычыць услед за намі. Ён сказаў у адказ: Я пасланы толькі да
загінуўшых авечак з дому Ізраэля.
Яна
ж падышла, пакланілася Яму і сказала: Пане, дапамажы мне. Ён сказаў у адказ:
Нягожа забраць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам. Яна сказала: Так, Пане, але і
шчаняты ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іхніх. Тады Езус сказаў
ёй у адказ: О жанчына, вялікая вера твая! Няхай станецца табе, як жадаеш. I з
гэтага моманту яе дачка стала здаровай.
“Госпадзі, дапамажы мне…” – якія, здаецца, простыя словы кажа жанчына… Калі ж
прыгледзіцца больш уважліва, можна заўважыць яе ў пэўным сэнсе бязраднасць –
яна разумее, што не ў сілах вырашыць дадзеную праблему самастойна, і таму
просіць дапамогі… І можам ўбачыць, якой пакорнай і настойлівай яна з’яўляецца
падчас спаткання з Хрыстом…
А мы як жа часта менавіта крошкі,
калі не сказаць – аб’едкі пакідаем Богу ў сваім жыцці... Прагнем вырашаць усё
самі – можа, у гэтым і праблема таго, што нам здаецца, што Госпад нас не
чуе?... Ці не аб тым просім?

Комментариев нет:
Отправить комментарий