Мц 19, 16–22
Калі хочаш быць дасканалым, прадай маёмасць сваю і здабудзеш скарб у
нябёсах
У той час: Да Езуса падышоў адзін чалавек і сказаў: Настаўнік, што добрага зрабіць
мне, каб мець жыццё вечнае?
Ён адказаў яму: Чаму пытаешся ў мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі
хочаш увайсці ў жыццё вечнае, захоўвай запаведзі. Той кажа Яму: Якія? Езус
адказаў: Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва, шануй бацьку і
маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе.
Юнак кажа Яму: Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне? Езус кажа яму:
Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай бедным, і
здабудзеш скарб у нябёсах; і прыходзь ісці за Мною.
Пачуўшы сказанае, юнак адышоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасць.
"Што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае?" Мы таксама часта задаем гэта пытанне. Цікава, што чакаем у адказ? Мы ж таксама, як Юнак з Евангелля добра ведаем запаведзі: "Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва, шануй бацьку і
маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе."Але чамусьці заўсёды хочацца пачуць нешта іншае, а менавіта: "Малайчына, ты ўжо ўсё зрабіў. Сядзі і не турбуйся".
Аднак Езус -- можа, напалову жартам --кажа: "Ну, браце, засталася дробязь -- раздай усё бедным і..."
І адыходзім, засмучаныя. ...Не па кішэні білет у Нябеснае Валадарства.
Будзьма шчырымі: мы пыталіся пра "што зрабіць" зусім не таму, што не знаем, як дзейнічаць. Мы хацелі, як заўсёды, "схалтурыць". Але з Нябесным Валадарствам -- увы: трэба сапраўды аддаць усё. Трэба пазбавіцца ўсяго, што звязвае рукі: прывязаннасцяў, грэшных схільнасцяў, нават, можа (як ні дзіўна) зменьшыць працоўнае ірвенне -- пазбавіцца ўсёй "маёмасці", якая забірае наш час і сілы, а сапраўднага плёну не прыносіць. Бо сапраўдны плён у тым, каб вырошчваць не рахунак у банку дзеля самога рахунку, а каб мець магчымасць дапамагаць бліжнім, памнажаць любоў і дабро ў свеце і рабіць гэта ўсім сэрцам і з усёй адданасцю.

Комментариев нет:
Отправить комментарий