Старонкі

вторник, 19 августа 2014 г.

19.08.2014 - аўторак ХХ Звычайнага тыдня

Мц 19, 23–30
Лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае

У той час Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды кажу вам: цяжка багатаму ўвайсці ў Валадарства Нябеснае. І яшчэ кажу вам: Лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ўвайсці ў Валадарства Божае.
Пачуўшы гэта, вучні вельмі здзівіліся і сказалі: Дык хто ж можа быць збаўлены?
Паглядзеўшы, Езус сказаў ім: У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма.
Тады Пётр сказаў Яму ў адказ: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Дык што мы атрымаем? А Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што ў новым стварэнні, калі Сын Чалавечы сядзе на троне славы сваёй, таксама вы, якія пайшлі за Мною, сядзеце на дванаццаці тронах, каб судзіць дванаццаць плямён Ізраэля. І кожны, хто дзеля Майго імя пакінуў дамы, ці братоў, ці сясцёр, ці айцоў, ці маці, ці дзяцей, ці землі, здабудзе ў сто разоў больш і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае. І шмат першых стане апошнімі, і апошніх — першымі.

Дык што мы атрымаем? – гэтыя словы св. Пятра мы паўтараем мімавольна штодзённа… Ці атрымаем жыццё без цяжкасцей, праблем? Ці будзе кар’ерны ўзрост, здароўе, поспех?...

Пайсці за Хрыстом – не азначае жыццё ў ружовых акулярах, як гэта можа часта здарацца ў нас… Пайсці за Госпадам – гэта значыць узяць крыж, а нават боль штодзённага змагання за самую вялікую каштоўнасць – жыццё вечнае, якое толькі Ён можа нам даць…

Комментариев нет:

Отправить комментарий