Старонкі

среда, 20 августа 2014 г.

20.08.2014г. - успамін св. Бернарда

Ян 17, 20–26

Хачу, каб былі са Мною там, дзе Я


У той час: Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова іхняга, каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне. І славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб былі адно, як і Мы адно. Я ў іх, а Ты ўва Мне. Каб былі з’яднаныя ў адно, каб свет пазнаў, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне.

Ойча, хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне, былі са Мною там, дзе Я, каб бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо палюбіў Мяне перад заснаваннем свету.

Ойча справядлівы, свет Цябе не пазнаў, а Я пазнаў Цябе, і гэтыя пазналі, што Ты паслаў Мяне. Я абвясціў ім Тваё імя і абвяшчаць буду, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, а Я ў іх. 

"...Хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне, былі са Мною... як жа часта мы забываемся аб гэтых словах Госпада... Ён прагне, каб мы жылі з Ім, праз Яго, у Ім... Ён хоча, каб мы Яго шукалі ў сваёй штодзённасці... 

Хрыстос дзеля гэтага аддаў сваё жыццё -  а я, нажаль, вельмі часта не хачу быць з Ім... Не хачу, бо гэта патрабуе сумленнасці, катэгарычнасці, вытрываласці, ахвярнасці... Не хачу, бо гэта патрабуе нястомнай працы над сабой... Не хачу, бо баюся стацца белай варонай... Не хачу, бо гэта звязана часта таксама з насмешкамі з боку іншых... Не мяркую, што маю яшчэ час...


Комментариев нет:

Отправить комментарий