Старонкі

суббота, 27 июля 2013 г.

27.07.2013 - субота XVI тыдня Звычайнага Перыяду

Мц 13, 24–30
Езус прапанаваў людзям іншую прыпавесць, кажучы:
Валадарства Нябеснае падобнае да чалавека, які пасеяў добрае насенне на полі сваім. Калі ж людзі спалі, прыйшоў вораг яго і пасеяў між пшаніцаю каласоўнік і сышоў. Калі ж збажына прарасла і дала плод, тады з’явіўся таксама каласоўнік.
І прыйшлі слугі гаспадара дому, і сказалі яму: Пане, ці ж не добрае насенне пасеяў ты на полі сваім? Адкуль жа на ім каласоўнік? Ён адказаў ім: Вораг зрабіў гэта. Тады слугі сказалі яму: Хочаш, мы пойдзем выпалаць яго? Але ён сказаў: Не. Бо, выбіраючы каласоўнік, вы можаце павырываць разам з ім і пшаніцу. Пакіньце да жніва расці  разам тое і другое. А ў час жніва я скажу жняцам: Збярыце спачатку каласоўнік і звяжыце яго ў пучкі, каб спаліць, а пшаніцу збярыце ў гумно маё.



Пакіньце да жніва расці  разам тое і другое – нельга гэтыя словы Збавіцеля разумець як згоду на зло, на грэх ў жыцці чалавека…. Пан дае магчымасць нават самаму “злоснаму” грэшніку навярнуцца, перамяніць сваё жыццё… Хто ж я – каласоўнік, ці пшаніца, сярод якой можа і ёсць пустазелле, аднак яна гатовая даверыцца ў кожны момант Таму, Які палюбіў нас першы?…

Комментариев нет:

Отправить комментарий