Лк 11, 1–13
Калі Езус быў у пэўным месцы і маліўся, і калі перастаў,
адзін з вучняў Ягоных сказаў Яму: Пане, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў
сваіх вучняў.
Ён сказаў ім: Калі моліцеся, кажыце:
Ойча, няхай свяціцца імя Тваё,
няхай прыйдзе Валадарства Тваё.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння,
і адпусці нам грахі нашыя, бо і мы адпускаем кожнаму
даўжніку нашаму,
і не ўводзь нас у спакусу.
Затым сказаў ім: Хтосьці з вас, маючы сябра, пойдзе да яго
апоўначы і скажа яму: Дружа, пазыч мне тры боханы, бо сябар мой з дарогі зайшоў
да мяне, а ў мяне няма чаго даць яму. А той знутры скажа яму ў адказ: Не турбуй
мяне, дзверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае на ложку са мною. Не магу ўстаць і даць
табе. Кажу вам: калі ён не ўстане і не дасць яму з-за таго, што той сябра
ягоны, то з-за настойлівасці ягонай устане і дасць яму, колькі патрабуе.
І Я вам кажу: прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і
знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто
шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму адчыняць.
Калі ў нейкага з вас, бацькі, сын папросіць рыбы, ці той
падасць яму замест рыбы змяю? Або, калі папросіць яйка, дасць яму скарпіёна?
Калі ж вы, будучы злымі, умееце даваць добрыя дары дзецям вашым, тым больш
Айцец Нябесны дасць Духа Святога тым, хто папросіць у Яго.
Малітва – гэта размова
з Богам… дыялог… Часам гэтая размова можа не атрымлівацца… Не трэба баяцца
праблем у малітве, бо ў сапраўднага вучня Хрыста яны ёсць заўсёды – у такіх
сітуацыях трэба нястомна прасіць “Пане, навучы нас маліцца”, г.зн. “Пане,
навучы нас размаўляць з Табой – шчыра, адкрыта, без масак і крывадушнасці…
Кепска, калі хтосьці кажа, што ў яго з малітвай усё ў парадку – ці ж фарысею з
евангельскага аповяду не здавалася, што ў яго ў гэтым плане усё супер?…
Комментариев нет:
Отправить комментарий