Старонкі

понедельник, 29 июля 2013 г.

29.07.2013 - успамін св. Марты

Ян 11, 19–27
У той час шмат хто з юдэяў прыйшоў да Марты і Марыі, каб суцешыць іх у смутку па браце. Калі Марта пачула, што ідзе Езус, яна выйшла Яму насустрач, а Марыя сядзела дома. Тады Марта сказала Езусу: Пане, калі б ты быў тут, не памёр бы брат мой. Але і цяпер ведаю, што аб чым бы Ты ні папрасіў Бога, Бог дасць Табе.
Езус сказаў ёй: Уваскрэсне брат твой. Марта сказала Яму: Я ведаю, што ўваскрэсне падчас уваскрасення ў апошні дзень. Езус сказаў ёй: Я – уваскрасенне і жыццё. Хто верыць у Мяне, калі нават і памрэ, будзе жыць. А кожны, хто верыць у Мяне, не памрэ ніколі. Ці верыш у гэта?
Яна адказала Яму: Так, Пане. Я веру, што Ты Месія, сын Божы, які павінен быў прыйсці ў свет.


Ты Месія, сын Божы, які павінен быў прыйсці ў свет” – здаецца, вельмі простыя словы, але як жа не хапае гэтых слоў у нашым жыцці, жыцці хрысціяніна ХХІ ст....
Ці памятаю аб тым, што толькі Хрыстос – адзіны Збавіцель свету, што толькі праз Яго, з Ім і ў Ім я маю магчымасць жыць па-сапраўднаму, бо Ён – уваксрасенне і жыццё?

Комментариев нет:

Отправить комментарий