Мц 13, 36–43
Калі Езус, адпусціўшы народ, увайшоў у дом, падышлі
да Яго вучні Яго і сказалі: Растлумач нам
прыпавесць пра каласоўнік на полі. Ён жа сказаў ім у адказ: Сейбіт добрага
насення — гэта Сын Чалавечы. Поле — гэта свет, добрае насенне — гэта сыны
Валадарства, а каласоўнік — сыны злога; вораг, які пасеяў іх, — гэта злы дух;
жніво — сканчэнне свету, а жняцы — гэта Анёлы.
Таму, калі збіраюць каласоўнік, агнём паляць; так
будзе пры сканчэнні гэтага свету. Пашле Сын Чалавечы Анёлаў сваіх,
і збяруць яны з Валадарства Яго
ўсё, што спакушае, і ўсіх, хто робіць беззаконне. I ўкінуць іх у печ вогненную:
там будзе плач і скрыгатанне зубоў. Тады
праведнікі заззяюць, як сонца, у валадарстве Айца іх. Хто мае вушы, каб
слухаць, няхай слухае.
Горш за усё, калі узгаданае
пустазелле, каласоўнік так разрастаецца ў нашым жыцці, што мы да яго прывыкаем,
больш таго, часам нам можа здавацца, што без яго і жыць немагчыма… Горш за ўсё,
калі гэтае пустазелле становіцца для нас важнейшым за зерне Божага слова…
Тады мы перастаём
быць тымі, хто слухае Пана, мы становімся натоўпам, які няздольны сказаць
Хрысту “Так!” на яго заклік “Ідзі за Мной”, але здольны закрычаць “Укрыжуй Яго!”…
Таму трэба слухаць уважліва... Слухаць Пана, бо Айцец нябесны даў нам вушы не для лапшы...

Комментариев нет:
Отправить комментарий