Лк 14, 25–33
Шмат людзей ішло за Езусам. Звярнуўшыся, Ён сказаў ім: Калі
хто прыходзіць да Мяне і не зненавідзеў бацькі свайго, і маці, і жонкі, і
дзяцей, і братоў, і сясцёр, і нават жыцця свайго, той не можа быць вучнем Маім.
Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем.
Бо хто з вас, калі захоча пабудаваць вежу, спачатку не сядзе
і не падлічыць выдаткаў, ці мае на будову. Калі ж закладзе падмурак і не зможа
закончыць, усе, хто ўбачыць, пачнуць смяяцца з яго, кажучы: Гэты чалавек пачаў
будаваць і не змог скончыць.
Або які кароль, ідучы на вайну супраць іншага караля, не
сядзе і не параіцца спачатку, ці моцны ён, каб ісці з дзесяццю тысячамі супраць
таго, хто ідзе на яго з дваццаццю тысячамі? Калі не, то пакуль той яшчэ далёка,
ён пашле да яго пасланцоў прасіць міру.
Гэтак ніхто з вас, калі не пакіне ўсяго, што мае, не можа
быць Маім вучнем.
Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць
Маім вучнем.
Крыж – гэта заўсёды
няпроста… Крыж – гэта змаганне, цярпенне і боль… Крыж нашай штодзённасці, крыж
нашага жыцця – гэта шлях пілігрымкі з Хрыстом, праз Хрыста і ў Хрысце… “Будзьце маімі спраўднымі
вучнямі” – заклікае Збавіцель… “Ідзіце за Мной…”, бо інакш станеце тымі, хто пачаў
будаваць і не змог скончыць…

Комментариев нет:
Отправить комментарий