Старонкі

четверг, 1 августа 2013 г.

01.08.2013 - успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла.

Мц 13, 47–53
Езус сказаў народу: Валадарства Нябеснае падобнае таксама да нерата, закінутага ў мора, што збірае рыбу ўсялякага кшталту. Калі ён напоўніўся, яго выцягнулі на бераг і, сеўшы, добрае сабралі ў посуд, а благое выкінулі вон.
Так будзе пры сканчэнні свету: выйдуць Анёлы, і аддзеляць ад праведнікаў благіх, і кінуць іх у вогненную печ. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў.
Езус спытаўся ў іх: Ці зразумелі вы ўсё гэта? Яны адказалі Яму: Так. Ён жа сказаў ім: Вось чаму ўсялякі кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да гаспадара, які выносіць са скарбніцы сваёй новае і старое.
Закончыўшы гэтыя прыпавесці, Езус пайшоў адтуль.

Благое выкінуць са свайго жыцця… Зрабіць гэта няпроста – бо патрэбна нястомная праца над сваёй духоўнасцю і чалавечнасцю… У гэтым сэнсе нашае жыццё падобнае да агарода – мала пасадзіць бульбу, агуркі і іншую агародніну… Трэба яшчэ і клапаціцца аб іх, каб атрымаць багаты ўраджай… Калі ж гаспадар скажа: “Расціце самі па сабе”, нічога добрага не будзе – агарод зарасце пустазеллем… Таксама і з нашай душой – не праполваем яе праз пакаянне, зарастае пустазеллем граху – спачатку не заўважальна, а пасля гэты быльнёг разрастаецца так, што і прасвету не відаць… Таму трэба, неабходна благое выкінуць са свайго жыцця – не для таго, каб застацца пустым, але каб знайсці ў сваім месцы для дабра, для Бога…

Комментариев нет:

Отправить комментарий