Мц 14, 1–12
Тэтрарх Ірад пачуў пагалоску пра
Езуса і сказаў слугам сваім: Гэта Ян Хрысціцель. Ён уваскрос з мёртвых, і
пагэтаму цуды здзяйсняюцца ім.
Ірад жа схапіў Яна, зняволіў яго
і кінуў у вязніцу з-за Ірадыяды, жонкі ягонага брата Філіпа. Бо Ян казаў яму:
Не дазволена табе мець яе. І хацеў забіць яго, але баяўся народа, які лічыў яго
прарокам.
Калі былі народзіны Ірада, дачка
Ірадыяды танцавала перад сабранымі і спадабалася Іраду. Таму ён клятваю
паабяцаў даць ёй усё, чаго толькі папросіць. І яна, падвучаная сваёю маці,
сказала: Дай мне галаву Яна Хрысціцеля на місе. Кароль засмуціўся, але дзеля
клятвы і тых, хто быў з ім за сталом, загадаў даць. І паслаў у вязніцу адсячы
галаву Яну. І прынеслі галаву яго на місе, і далі дзяўчыне, а яна занесла сваёй
маці.
Тады ягоныя вучні прыйшлі,
забралі цела і пахавалі яго. Потым пайшлі расказаць Езусу.
Ірад засмуціўся, але дзеля клятвы і тых, хто быў за сталом… паслаў слугаў у вязніцу, каб адсячы
галаву Яну…
Ірад паважаў Яна Хрысціцеля, больш таго, ён любіў яго паслухаць, хоць вельмі часта яму канешне, не падабалася, што Ян Хрысціцель, замест таго, каб прасіць аб вызваленні, павучаў яго, казаў яму праўду аб ягоным жыцці…
Ірад паважаў Яна Хрысціцеля, больш таго, ён любіў яго паслухаць, хоць вельмі часта яму канешне, не падабалася, што Ян Хрысціцель, замест таго, каб прасіць аб вызваленні, павучаў яго, казаў яму праўду аб ягоным жыцці…
Хрыстос кажа: Не
можа чалавек 2 гаспадарам служыць… Не можа – бо гэта прыводзіць да трагедыі, да
духоўнай шызафрэніі, да таго, што я ў сваім жыцці замест таго, каб выбраць
жыццё і праўду, выбіраю існаванне і хлусню, адварачваюся ад дабра і скіроўваюся
на шляхі зла... Гэта і ёсць ірадыяда нашага жыцця...

Комментариев нет:
Отправить комментарий