Езус сказаў сваім вучням: Паслухайце значэнне прыпавесці пра
сейбіта. Да кожнага, хто слухае слова пра Валадарства, а не разумее, прыходзіць
злы і крадзе пасеянае ў сэрцы яго; вось каго азначае пасеянае пры дарозе.
Пасеянае на камяністых месцах — гэта той, хто чуе слова і
адразу прымае яго з радасцю, але не мае ў сабе кораня і нясталы. Калі з-за
слова пачынаецца ўціск ці пераслед, ён адразу ж адступаецца.
Пасеянае ў цернях — гэта той, хто чуе слова, але клопаты
гэтага веку і зманлівасць багацця заглушаюць слова, і яно становіцца
бясплодным.
Пасеянае ж на добрай зямлі — гэта той, хто чуе слова і
разумее; ён і прыносіць плён, адзін у сто разоў, другі ў шэсцьдзесят, а іншы ў
трыццаць.
Заданне хрысціяніна, нашае заданне - быць "добрай" зямлёй, г.зн. чуць слова Божае і разумець... Для гэтага неабходна перастаць быць камяністай глебай і адкідваць Божы Закон... а таксама пераядычна "праполваць" агарод свайго жыцця Божай ласкай... І тады сапраўды нашае жыццё стане аазісам, які прыносіць багаты плён сярод пустыні сучаснага жыцця...

Комментариев нет:
Отправить комментарий