Старонкі

четверг, 25 июля 2013 г.

25.07.2013 - свята св. Якуба Старэйшага, Апостала

Мц 20, 20–28
У той чаc падышла да Езуса маці сыноў Зэбэдэя са сваімі сынамі і пакланілася, каб папрасіць Яго аб нечым.
Ён жа сказаў ёй: Чаго ты хочаш?

Яна адказала: Скажы, каб гэтыя два сыны мае селі ў Тваім Валадарстве адзін праваруч, а другі леваруч Цябе.
Езус сказаў у адказ: Не ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я павінен піць?
Яны кажуць Яму: Можам.

І кажа ім: Келіх мой будзеце піць, але не Я даю дазвол сесці праваруч ці леваруч Мяне, бо гэта прызначана для тых, каму падрыхтаваў Айцец Мой.
Калі пачулі дзесяць вучняў, яны абурыліся на двух братоў. А Езус паклікаў іх і сказаў: Вы ведаеце, што кіраўнікі народаў пануюць над імі і вяльможы маюць уладу над імі. Няхай не так будзе сярод вас. Але, хто хацеў бы стаць сярод вас вялікім, няхай будзе слугою вашым. А хто хацеў бы стаць першым, няхай будзе нявольнікам вашым.
Бо і Сын Чалавечы прыйшоў не для таго, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё дзеля адкуплення многіх.


“Чаго ты хочаш?” – пытаецца нас сёння Хрыстос у Евангеллі… Што ты хочаш зрабіць у сваім жыцці, як хочаш яго пражыць?
Жыццё вечнае…  Жыццё з Тым, Які палюбіў нас ажно да такою ступені, што адддаў сваё жыццё за нас… Сапраўднае жыццё, якое асягаецца праз нястомную працу над сабой, каб быць гатовым піць піць келіх, які выпіў Збавіцель – келіх цярпення, здзекаў і пагарды, і каб быць гатовым у кожны момант сваёй зямной пілігрымкі служыць кожнаму чалавеку…


Комментариев нет:

Отправить комментарий