Старонкі

среда, 24 июля 2013 г.

24.07.2013 - серада XVI тыдня Звычайнага перыяду

Мц 13, 1–9
У той дзень Езус выйшаў з дому і сеў каля мора. І сабралася каля Яго мноства народу, так што Ён увайшоў у човен і сеў, а ўвесь народ стаяў на беразе. І шмат гаварыў ім ў прыпавесцях, кажучы:
Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі ён сеяў, адны зярняты ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і паклявалі іх. Другія ўпалі на камяністае месца, дзе не было шмат глебы, і адразу прараслі, бо зямля была неглыбокай. Калі ж узышло сонца, яны завялі і з-за таго, што не мелі каранёў, засохлі. Іншыя зярняты ўпалі ў церні, і выраслі церні, і заглушылі іх. А яшчэ іншыя ўпалі на добрую зямлю і прынеслі плён: адно ў сто разоў, другое ў шэсцьдзесят, а іншае ў трыццаць.
Хто мае вушы, няхай слухае!

Нашае жыццё – гэта зямля, на якую падаюць зярняты слова Божае… Для таго, каб прынесці плён, неабходна паддацца апрацоўцы – бо на камяністым месцы, ці сярод пустазелля не будзе добрага ўраджаю…

Як жа важна ў гэтым працэсе нястомнай працы над сабой слухаць Таго, Які нястомна прыходзіць да кожнага з нас, каб сеяць… Сваю любоў ў нашых сэрцах…

Комментариев нет:

Отправить комментарий