Ян 15, 1-8
Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар.
Кожную галінку ўва Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адразае,
і кожную, якая дае плод,
Ён ачышчае, каб давала яшчэ больш пладоў. Вы ўжо чыстыя
дзякуючы слову, якое Я сказаў вам.
Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка не можа прынесці
плоду сама з сябе, калі не застанецца ў вінаграднай лазе, так і вы, калі не
будзеце ўва Мне.
Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а
Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць. Хто не застаецца ўва Мне, будзе выкінуты вон,
як галіна, і засохне. І збіраюць іх, і кідаюць у агонь, і яны згараюць. Калі
будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце, чаго захочаце, і станецца
вам. Гэтым будзе ўслаўлены Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плён і станеце
Маімі вучнямі.
“Заставайцеся
ж ува Мне, і Я ў вас [...]. Хто застаецца ўва Мне, і Я ў ім, той прыносіць
багаты плён, бо без Мяне не можаце рабіць нічога.” – кажа нам сёння Хрыстос.
Праз просты, а ў
той жа час вельмі прыгожымі і яскравы вобраз вінаграднай лазы і галін Збавіцель
паказвае нам таямніцу сапраўднага духоўнага шляху.
Хрыстос заклікае да
таго, каб мы “заставаліся”, “былі”, “трывалі” у Ім, у ажыўленай і хаатычнай мітусні
сучаснага жыцця запрашае нас да ціхай сузірання.
Калі мы не зробім
гэтага, калі не будзем усё чыніць праз Яго, для Яго і ў Ім – якія будуць плады
нашага жыцця, якімі галінамі ў вінаградніку Пана мы будзем – галінамі, якія
прыносяць багаты ўраджай сапраўднага жыцця, ці сухімі галінамі, якія прыдатныя
для таго, каб ях выкінуць прэч?

Комментариев нет:
Отправить комментарий