Мц 14, 13–21
Калі Езус пачуў пра смерць Яна Хрысціцеля, Ён асобна адплыў
адтуль на чоўне ў пустыннае месца, а натоўпы людзей, пачуўшы гэта, пайшлі за Ім
пехатою з гарадоў. Выйшаўшы з чоўна, Езус убачыў вялікі натоўп людзей, і
злітаваўся над імі, і аздаравіў хворых іхніх.
Калі ж настаў вечар, Ягоныя вучні падышлі да Яго і сказалі:
Пустыннае месца гэтае і гадзіна ўжо позняя; адпусці народ, каб яны пайшлі ў
вёскі і купілі ежы сабе. Езус сказаў ім: Не трэба ім ісці, вы дайце ім есці.
Яны ж кажуць яму: У нас тут толькі пяць хлябоў і дзве рыбы. Ён сказаў:
Прынясіце іх Мне сюды.
Пасля Ён загадаў народу сесці на траву, узяў пяць хлябоў і
дзве рыбы, паглядзеў на неба, благаславіў і, паламаўшы, даў хлеб вучням, а
вучні — народу. І елі ўсе і насыціліся, і з кавалкаў, што засталіся, сабралі
дванаццаць поўных кашоў. А тых, хто еў, было каля пяці тысяч чалавек, не лічачы
жанчын і дзяцей.
5 хлябоў і 2
рыбіны – гэта так няшмат… Няма чаго дзівіцца, што вучні Пана не звярнулі на іх
нават увагі…
5 хлябоў і 2 рыбіны – у руках Пана – гэта цуд, дзякуючы якому змаглі насыціцца каля 5 тысяч чалавек… Таму Хрыстос і сёння кажа: “Прынясіце іх Мне сюды…” Прынясіце свае таленты і здольнасці, якія кожны з вас атрымаў, і з гэтага здарыцца цуд у вашых жыцці і ў жыцці кожнага чалавека… Самае галоўнае - не быць эгаістам..

Комментариев нет:
Отправить комментарий