Старонкі

вторник, 6 августа 2013 г.

06.08.2013 - свята Перамянення Пана

Лк 9, 28b–36
Езус узяў з сабою Пятра, Яна і Якуба і ўзышоў на гару памаліцца. І калі Ён маліўся, выгляд твару Ягонага перамяніўся, і вопратка Ягоная стала бліскуча-белай. І вось два мужы размаўлялі з Ім, а былі гэта Майсей і Ілля. Яны з’явіліся ў славе і казалі пра Ягоны адыход, які Ён павінен здзейсніць у Ерузалеме. Пётр і тыя, хто быў разам з ім, былі змораныя сном. Калі ж абудзіліся, убачылі славу Яго і двух мужоў, якія стаялі разам з Ім.
А калі яны адыходзілі адтуль, Пётр сказаў Езусу: Настаўнік, добра нам тут быць. Паставім тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі. Не ведаў ён, што казаў. Калі гаварыў гэта, з’явілася воблака і агарнула іх. І спалохаліся яны, калі ўвайшлі ў воблака.
А з воблака пачуўся голас, які казаў: Гэта Сын Мой выбраны, Яго слухайце. І калі гучаў гэты голас, Езус апынуўся адзін.
І маўчалі яны, і ў тыя дні нікому нічога не казалі пра тое, што бачылі.


Перамяненне Пана – гэта для нас вельмі важны напамін аб тым, што нас чакае ў Валадарстве Нябесным… Хрыстос заклікае нас да змены свайго жыцця, каб мы трывалі пры Ім, як пры лямпе, што свеціць у цёмным месцы, каб мы перамянялі сваё жыццё на Яго вобраз і падабенства, а не марнавалі, прамінаючы і праходзячы міма самага галоўнага…

Комментариев нет:

Отправить комментарий