Езус скіраваўся ў землі
Тыру і Сідону. I вось жанчына ханаанэйская, выйшаўшы з тых ваколіц, крычала
Яму: Змілуйся нада мною, Пане, Сыне Давіда! Цяжка апантаная дачка мая! Але Ён
не адказаў ёй ні слова. I вучні Яго, падышоўшы,
прасілі Яго: Адпусці яе, бо яна крычыць услед за намі. Ён жа сказаў у адказ: Я
пасланы толькі да загінуўшых авечак з дому Ізраэля. Яна ж, падышоўшы,
пакланілася Яму і сказала: Пане, памажы мне! Ён жа сказаў у адказ: Нядобра
забраць хлеб ад дзяцей і кінуць шчанятам. Яна сказала: Так, Пане! Але і шчаняты
ядуць крошкі, якія падаюць са стала гаспадароў іхніх. Тады Езус сказаў ёй у
адказ: О, жанчына! Вялікая вера твая, няхай станецца табе, як жадаеш. I з
гэтага моманту стала здаровай дачка яе.
Як часта мы наракаем на Пана, што ў нашых жыцці не хапае цудаў… Як часта мы
задаём пытанне: Чаму іншыя жывуць так добра, а ў мяне столькі праблем?...
Калі я паддаюся ўплывам зла, станаўлюся “шчаняткам”… Вера чыніць чалавека
дзіцём Божым… Хрыстос, вызваляючы дзяўчынку ад злога духа, звяртаецца да нас з
пытаннем: Як хочаш, каб да цябе адносіліся – як да сабакі ці як да чалавека? І
што ты робіш, для таго, каб быць чалавекам з вялікай літары, прыкладам веры для
іншых людзей?
“О, жанчына! Вялікая вера твая…” – ці маю я веру гэтае жанчыны, якая
здолела звярнуцца да Хрыста, нават нягледзячы на тое, што здавалася – Збавіцель
на пачатку не адказаў ёй ні слова?

Комментариев нет:
Отправить комментарий