Старонкі

четверг, 8 августа 2013 г.

08.08.2013 - успамін св. Дамініка

Мц 16, 13–23

Прыйшоў Езус у межы Цэзарэі Філіпавай і пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы: Кім людзі лічаць Сына Чалавечага? Яны ж сказалі: Адны — Янам Хрысціцелем, другія ж — Іллёю, а іншыя — Ераміяй ці адным з прарокаў.

Ён кажа ім: А вы кім лічыце Мяне? Сымон Пётр адказаў: Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога. Тады Езус сказаў яму ў адказ: Шчаслівы ты, Сымоне, сын Ёнавы, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах. I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. І дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе. Тады загадаў вучням сваім, каб нікому не казалі, што Ён ёсць Хрыстом.


З таго часу пачаў Езус адкрываць вучням сваім, што Ён павінен ісці ў Ерузалем, і шмат выцерпець ад старэйшын, першасвятароў і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць. Адвёўшы Яго ўбок, Пётр пачаў дакараць Яго, кажучы: Пашкадуй сябе, Пане, няхай не здарыцца з Табой гэтага. Ён жа, павярнуўшыся, сказаў Пятру: Адыдзі ад Мяне, сатана! Ты спакуса для Мяне, бо думаеш не аб тым, што Божае, але аб тым, што чалавечае.


"Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?" - адказ на гэтае пытанне знайсці даволі проста... Дастаткова зазірнуць у газеты, паглядзець тэлебачанне, скарыстацца з Інтэрнету - усё гэта нам дасць пэўны адказ на тое, кім лічыць Хрыста сучаснае грамадства...
"А вы кім лічыце Мяне?" - адказ на гэтае пытанне знойдзем у сваім сэрцы... Які ж адказ, ці сапраўды "Ты - Хрыстос, Сын Бога Жывога"?  Ці сапраўды Хрыстос - Той, праз Каго я хачу будаваць сваё жыццё? І ці я сваім жыццём, сваімі дзяеннямі падцвярджаю гэта?

Комментариев нет:

Отправить комментарий