Старонкі

пятница, 9 августа 2013 г.

09.08.2013 - свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы.

Мц 25, 1-13
У той час сказаў Хрыстос: Валадарства Нябеснае будзе падобнае да дзесяці паннаў, якія, узяўшы свае светачы, выйшлі насустрач жаніху. Пяць з іх былі неразумныя, а пяць —  мудрыя. Неразумныя, узяўшы свае светачы, не ўзялі з сабою алею.  Мудрыя ж разам са светачамі сваімі ўзялі алей у пасудзіны.  Калі жаніх спазняўся, то задрамалі ўсе і паснулі. А сярод ночы ўзняўся крык: “Вось жаніх! Выходзьце яму насустрач”. Тады ўсталі ўсе панны гэтыя і прывялі ў парадак свае светачы.  Неразумныя ж сказалі мудрым: “Дайце нам вашага алею, бо нашыя светачы гаснуць”. А мудрыя адказалі: “Каб хапіла і вам, і нам, пайдзіце лепш да тых,  хто прадае, і купіце сабе”. Калі ж яны пайшлі купляць, прыйшоў жаніх, і тыя, што былі падрыхтаваныя, увайшлі з ім на вяселле, і зачыніліся дзверы. Пасля прыйшлі і астатнія панны ды кажуць: “Пане, пане, адчыні нам”. А ён адказаў ім: “Сапраўды кажу вам: не ведаю вас”. Таму чувайце, бо не ведаеце ні дня, ні гадзіны

Збавіцель заклікае нас да чування… Каб чуваць, перадусім трэба  абудзіцца з летаргу усеагульнай млявасці і абыякавасці да жыцця… Чуваць – гэта значыць  быць падрыхтаваным у кожны момант жыцця да прыйсця Абранніка, які так палюбіў нас, што аддаў сваё жыццё за нас… Каб чуваць – трэба паступаць мудра: выбіраць жыццё, а не смерць, дабро, а не зло, выбіраць Бога падчас зямной пілігрымкі, клапочачыся аб тым, каб светачы нашай душы заўсёды палалі любоўю Ісуса, так каб пасля не пачуць “Сапраўды кажу вам: не ведаю вас…”

Комментариев нет:

Отправить комментарий