Ян 12, 24–26
Ісус сказаў сваім вучням: Сапраўды, сапраўды кажу вам:
калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі
памрэ, то прынясе багаты плён. Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго; а той, хто
ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця. Калі хто
служыць Мне, няхай ідзе Маім шляхам; і дзе Я, там будзе і слуга Мой. І хто Мне служыць,
таго ўшануе Айцец Мой.
Шлях Збавіцеля – гэта шлях цярпення і болю, але перад усім –
шлях любові і ахвяры, шлях служэння Госпаду ў кожны момант жыцця…
Шлях хрысціяніна – шлях шукання Яго ў сваім жыцці, гэта дарога, на якой мы
часта будзем падаць (“дзякуючы” нашым слабасцям), але таксама будзем мець
магчымасць падымацца і ісці за Хрыстом, праз Хрыста і ў Хрысце…

Комментариев нет:
Отправить комментарий