Старонкі

воскресенье, 11 августа 2013 г.

11.08.2013 - XIX Нядзеля Звычайнага перыяду

Лк 12, 35–40
Ісус сказаў сваім вучням: Няхай сцёгны вашыя будуць падперазаныя і светачы запаленыя, а вы — падобныя да людзей, якія чакаюць вяртання свайго гаспадара з вяселля, каб, калі прыйдзе і пастукаецца, адразу адчыніць яму.
Шчаслівыя тыя слугі, якіх гаспадар знойдзе ў чуванні, калі прыйдзе. Сапраўды кажу вам, што ён падпяражацца, і пасадзіць іх і, падышоўшы, пачне служыць ім. І калі ў другую варту і ў трэцюю варту прыйдзе і знойдзе іх так, то шчаслівыя яны.
Ведайце ж, што калі б гаспадар дому ведаў, у якую гадзіну прыйдзе злодзей, то не спаў бы і не дазволіў бы ўварвацца ў дом свой. Будзьце ж і вы гатовыя, бо ў гадзіну, аб якой не думаеце, прыйдзе Сын Чалавечы.

Быць падперазаным – гэта значыць быць гатовым сустрэцца з Госпадам у кожны момант свайго жыцця… Хадзіць з светачам запаленым – азначае не хадзіць у цемры граху і сумневу, але даверыцца Таму, Які нястомна асвячае нашае жыццё святлом сваёй Праўды…

Комментариев нет:

Отправить комментарий