Старонкі

понедельник, 12 августа 2013 г.

12.08.2013 - панядзелак XIX тыдня Звычайнага Перыяду

Мц 17, 22–27

Калі Езус з вучнямі знаходзіўся ў Галілеі, Ён сказаў ім: Сын Чалавечы павінен быць аддадзены ў рукі людзей, і яны заб’юць Яго, і на трэці дзень Ён уваскрэсне. Тады яны вельмі засмуціліся.

Калі ж яны прыбылі ў Кафарнаум, зборшчыкі падатку падышлі да Пятра і сказалі: Ці ж ваш Настаўнік не плаціць падатку? Ён адказаў: Так. І калі ён увайшоў у дом, Езус апярэдзіў яго і сказаў: Як табе здаецца, Сымоне, з каго бяруць мыта або падатак зямныя каралі: са сваіх сыноў, ці з чужых?

Калі ён адказаў: З чужых, — Езус сказаў яму: Значыць, сыны свабодныя. Але, каб мы не сталі для іх прычынай граху, ідзі на мора, закінь вуду і вазьмі першую рыбу, якую зловіш. Калі адкрыеш ёй рот, знойдзеш статэр. Вазьмі і аддай яго за Мяне і за сябе.


 Ісус ніколі не заклікаў да непадпарадкавання законным уладам: рэлігійным або свецкім. Галоўная мэта, якую мае Ісус на Сваім зямным шляху -  гэта выкананне волі Айца,  Яго збаўчая смерць і ўваскрасенне, пра што абвяшчаюць першыя вершы сённяшняга Евангелля.

Адначасова Хрыстос  завастрае нашую ўвагу на свабодзе дзяцей Божых. «Значыць, сыны вольныя» - у адказе Збавіцеля можна заўважыць накіраванасць да вечнага, да нябеснага, і гэта не перашкаджае Яму клапаціцца  бытавых і грамадскіх патрэбах.
Шукайце перш царства Божага, а астатняе дадасца вам.

Комментариев нет:

Отправить комментарий