Старонкі

вторник, 13 августа 2013 г.

13.08.2013г. – аўторак ХІХ тыдня Звычайнага Перыяду

Мц 18, 1–5. 10. 12–14

У тую гадзіну вучні падышлі да Езуса, кажучы: Дык хто ж большы ў Валадарстве Нябесным? Тады Езус паклікаў дзіця і паставіў яго сярод іх, кажучы: Сапраўды кажу вам: калі не навернецеся і не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Таму кожны, хто прынізіць сябе, як дзіця гэтае, той будзе большым у Валадарстве Нябесным. І калі хто прымае адно такое дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае.

Глядзіце, не пагарджайце ніводным з гэтых малых, бо кажу вам, што Анёлы іхнія ў небе заўсёды бачаць аблічча Айца Майго, які ёсць у нябёсах.

Езус сказаў сваім вучням: Як вы думаеце? Калі ў нейкага чалавека было сто авечак, і адна з іх заблукала, ці не пакіне ён дзевяноста дзевяць у гарах і не пойдзе шукаць тую, што заблукала? Калі ж удасца знайсці яе, сапраўды кажу вам, ён радуецца ёй больш, чым дзевяноста дзевяці, якія не заблукалі.

Гэтак няма волі вашага Айца, які ў нябёсах, каб загінуў адзін з гэтых малых.


Быць дзіцём заклікае нас Збавіцель… Праз сакрамант Хросту мы атрымалі гэты дар… Аднак ці сапраўды можам сказаць, што ў кожны момант сваёй зямной пілігрымкі мы з’яўляемся дзецьмі Божымі – г.зн. тымі, хто давярае Госпаду і ад Яго вучыцца, як трэба жыць, як паступаць, як любіць?  


Комментариев нет:

Отправить комментарий