Старонкі

среда, 14 августа 2013 г.

14.08.2013 - успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка.

Мц 18, 15–20
Езус сказаў сваім вучням: Калі саграшыць супраць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго сам-насам. Калі паслухаецца цябе, то ты здабыў брата свайго. Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці дваіх, каб вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзілася ўсялякае слова. Калі ж не паслухаецца іх, скажы касцёлу, а калі і касцёла не паслухаецца, то няхай ён будзе для цябе як язычнік і мытнік. Сапраўды кажу вам: усё, што вы звяжаце на зямлі, будзе звязана ў небе, і ўсё, што развяжаце на зямлі, будзе развязана ў небе.

Зноў жа, сапраўды, кажу вам, што, калі б двое з вас на зямлі згодна прасілі нейкай рэчы, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх.



Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх” – кажа Хрыстос… Канешне ж, асаблівым чынам гэтыя словы адносяцца да перажывання Сакраманту Найсвяцейшай Ахвяры алтара… Мы збіраемся на святую Імшу не для таго, каб паразмаўляць з сябрам ці сяброўкай, не для таго, каб ўзбудзіць у сваім сэрцы нейкія бліжэй неакрэсленыя пачуцці, але збіраемся ў імя Госпада, і падчас гэтай сустрэчы павінны з Ім размаўляць, Яго праслаўляць, Яму дзякаваць, Яго прасіць аб прабачэнні, да Яго ўзносіць свае маленні… Ці памятаем аб гэтым? 

Комментариев нет:

Отправить комментарий