Лк 1, 39–56
Сабраўшыся, Марыя ў
тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і
прывітала Альжбету.
Калі Альжбета пачула
прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета
Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: Благаславёная Ты між
жанчынамі і благаславёны плод улоння Твайго! Адкуль мне гэта, што Маці Пана
майго прыйшла да мяне? Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх,
узварухнулася ад радасці дзіцятка ва ўлонні маім. І шчаслівая тая, якая
паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам.
У тыя дні сказала
Марыя:
Велічае душа мая
Пана,
і ўзрадаваўся дух мой
у Богу, маім Збаўцы.
Бо ўзглянуў Бог на
пакору сваёй слугі,
і цяпер благаслаўляць
мяне будуць усе пакаленні.
Бо вялікае ўчыніў мне
Усемагутны,
а імя Яго святое.
І міласэрнасць Яго з
пакалення ў пакаленне
над тымі, хто Яго
баіцца.
Паказаў моц сваёй
правіцы,
рассеяў тых, хто
пыхлівы сэрцам.
Скінуў магутных з
трону
і ўзвысіў пакорных.
Дабром галодных
насыціў,
а багатых ні з чым
адправіў.
Прыняў свайго слугу
Ізраэля,
памятаючы пра сваю
міласэрнасць,
як абяцаў бацькам
нашым,
Абрагаму і яго
патомству навекі.
І прабыла Марыя ў
Альжбеты каля трох месяцаў, і вярнулася ў дом свой.
“Велічае
душа мая Пана…” Марыя славіць
Бога як Госпада і Правадыра гісторыі збаўлення, які кіруе падзеямі на шляхах
свету. Гэта Ён прыніжае тых, якія лічацца магутнымі, узвышае тых, з якімі ніхто
не лічыцца. Яе добраахвотнае
прыніжэнне перад абліччам Пана выклікана ўдзячнасцю за вялікі дар, якім
з’яўляецца Яе ўдзел у Божых планах. Усведамляючы сваё духоўнае ўбоства, Марыя
праслаўляе Бога «праз» Сына, «у» Сыне і «з» Сынам…
Гімн Марыі — гэта адказ Божага народа — а, значыць, і Царквы — на вялікія
справы, здзейсненыя Госпадам у Дзеве і на працягу ўсіх вякоў. У Царкве гэты
спеў становіцца працягам святочнай радасці народа Старога Запавету, які
ўспамінае Бога вялікага, Бога, які любіць свой народ, міласэрнага, ласкавага,
святога, справядлівага і ўсемагутнага. Ён з’яўляецца Творцам, Збаўцам і Панам
свету і гісторыі…
А я – ці слаўлю Госпада, так як Марыя – за ўсё тое, што Ён здзейсніў у маім
жыцці?

Комментариев нет:
Отправить комментарий