Старонкі

пятница, 16 августа 2013 г.

16.08.2013 - пятніца XIX Звычайнага тыдня

Мц 19, 3–12
Падышлі да Езуса фарысеі і, выпрабоўваючы Яго, пыталіся: Ці дазволена чалавеку з усялякай прычыны разводзіцца з жонкаю сваёю?
Ён сказаў ім у адказ: Хіба не чыталі вы, што Створца спачатку стварыў іх мужчынам і жанчынай. І сказаў: Таму пакіне мужчына бацьку і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і абое стануць адным целам. Таму яны ўжо не двое, але адно цела. Таму няхай чалавек не раздзяляе таго, што злучыў Бог.
Тады яны сказалі Яму: Чаму ж Майсей загадаў даць разводны  ліст і адпусціць яе.
Езус сказаў ім: Майсей з-за ўпартасці вашых сэрцаў дазволіў вам разводзіцца са сваімі жонкамі, аднак спачатку так не было. А Я кажу вам: Хто развядзецца з жонкаю сваёю не з-за распусты і ажэніцца з іншаю, той чужаложыць.
Сказалі Яму вучні Ягоныя: Калі такія адносіны чалавека з жонкаю, то лепш не жаніцца.
Ён сказаў ім: Не ўсе могуць прыняць гэтае слова, але тыя, каму дадзена. Бо ёсць скапцы, якія нарадзіліся такімі з улоння маці; ёсць скапцы, якіх людзі спаклалі; і ёсць скапцы, якія самі зрабілі сябе скапцамі дзеля Валадарства Нябеснага.
Хто можа прыняць гэта, няхай прымае. 


«Таму няхай чалавек не раздзяляе таго, што злучыў Бог” Гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі мы не будзем баяцца ўпусціць Хрыста ў сваё сэрца, але таксама і ў сваю сям’ю, свае праблемы штодзённага жыцця… Хрыстос ніколі не будзе паміж сужэнцамі, каб іх раздзяляць, але будзе з імі, каб падтрымліваць, суцяшаць і яднаць – той любоўю Божай, якая доўгацярплівая, ласкавая, не зайздросціць, не пыхлівая, не ганарыцца, не бессаромная, не шукае свайго, не гневаецца, не памятае зла, не радуецца несправядлівасці, але радуецца разам з праўдай; той любоўю, якая ўсё зносіць, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё церпіць; той любоўю, якая ніколі не мінае. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий