Прынеслі да Езуса
дзяцей, каб Ён усклаў на іх рукі і памаліўся. Вучні ж папракалі іх. Але Езус
сказаў: Пусціце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне, бо такім
належыць Валадарства Нябеснае. І, усклаўшы на іх рукі, пайшоў адтуль.
Усе мы праз сакрамант хросту – дзеці Божыя… Прынамсьці павінны імі быць…
Хрыстос заклікае сёння, тут і цяпер: “Не забараняйце ім прыходзіць да Мяне…” Каб
не быць перашкодай на шляху сустрэчы з Госпадам іншым, хрысціяніну трэба
няспынна аднаўляць у сваім сэрцы вобраз Божага дзіцяці – асобы, якая давярае
Богу і чыніць усё праз Яго, з Ім і ў Ім, інакш мы будзем тымі, хто прычыняецца
не да ўзрастання Божага Валадарства, але яго руйнавання…

Комментариев нет:
Отправить комментарий