Лк 12, 49–53
Езус сказаў сваім вучням: Агонь прыйшоў Я кінуць
на зямлю і як жа хачу, каб ён ўжо разгарэўся. Хростам павінен Я ахрысціцца і як
жа пакутую, пакуль гэта не споўніцца. Думаеце, што Я прыйшоў даць зямлі спакой?
Не, кажу вам, не спакой, але раздзяленне. Бо з гэтага часу пяцёра ў адным доме
будуць падзеленыя, трое супраць дваіх і двое супраць траіх.
Бацька будзе супраць сына,
і
сын супраць бацькі,
маці
супраць дачкі,
і
дачка супраць маці,
свякроў супраць нявесткі сваёй,
і
нявестка супраць свекрыві сваёй.
Няпростыя словы
кіруе да нас сёння Збавіцель… Гэтыя словы не дазваляюць замкнуцца ў сабе ці ў
панцыры канфармізму і прынцыпу “мая хата з краю…”
Хрыстос заклікае
да барацьбы дабра са злом – дзякуючы полымю Божай любові, які ачышчае, гартуе ў
нашай душы тое, што Божае, і адначасова пазбаўляе таго, што перашкаджае ў
духоўным развіцці…

Комментариев нет:
Отправить комментарий