Старонкі

понедельник, 19 августа 2013 г.

19.08.2013 - панядзелак XX Звычайнага тыдня

Мц 19, 16–22
Да Езуса падышоў адзін чалавек і сказаў: Настаўнік, што добрага зрабіць мне, каб мець жыццё вечнае?

Ён адказаў яму: Чаму пытаешся ў мяне пра дабро? Адзін ёсць Добры! Калі хочаш увайсці ў жыццё вечнае, захоўвай запаведзі. Той кажа Яму: Якія? Езус адказаў: Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сведчы фальшыва, шануй бацьку і маці, любі бліжняга свайго, як самога сябе.

Юнак кажа Яму: Усё гэта я захоўваў, чаго яшчэ нестае мне? Езус кажа яму: Калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай маёмасць сваю і раздай бедным, і здабудзеш скарб у нябёсах; і прыходзь ісці за Мною.

Пачуўшы сказанае, юнак адышоў засмучаны, бо меў вялікую маёмасць.


Як быць верным Богу? Як жыць па-сапраўднаму, а не толькі існаваць? Адказ Хрыста – захоўвай Божыя запаведзі – Божыя дарожныя знакі на шляху да вечнасці…
Ісці за Ім ў кожны момант сваёй жыццёвай пілігрымкі  - тады мы не зможам адысці ад Хрыста засмучаныя…

Збавіцель заклікае рабіць дабро, быць салідарнымі з іншымі людзьмі, дзяліцца тым, што атрымаў – не для таго, каб страціць, але каб здабыць скарб, які нельга набыць нават за мільярд даляраў ці еўра – скарб жыцця праз Бога, з Богам і ў Богу…

Комментариев нет:

Отправить комментарий