Мц 19, 23–30
Езус сказаў сваім
вучням: Сапраўды кажу вам: цяжка багатаму ўвайсці ў Валадарства Нябеснае. І
яшчэ кажу вам: Лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму
ўвайсці ў Валадарства Божае.
Пачуўшы гэта, вучні
вельмі здзівіліся і сказалі: Дык хто ж можа быць збаўлены?
Паглядзеўшы, Езус
сказаў ім: У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма.
Тады Пётр сказаў Яму
ў адказ: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою. Дык што мы атрымаем? А Езус
сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што ў новым стварэнні, калі Сын Чалавечы сядзе на
троне славы сваёй, таксама вы, якія пайшлі за Мною, сядзеце на дванаццаці
тронах, каб судзіць дванаццаць плямён Ізраэля. І кожны, хто дзеля Майго імя
пакінуў дамы, ці братоў, ці сясцёр, ці айцоў, ці маці, ці дзяцей, ці землі,
здабудзе ў сто разоў больш і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае. І шмат першых
стане апошнімі, і апошніх — першымі.
Вось
мы пакінулі ўсё і пайшлі за Табою… Як жа гэтых слоў не хапае ў нашым жыцці… Нажаль, стаючы ў праўдзе,
трэба сцвердзіць, што пастаянна забываемся аб тым, што для таго, каб стаць
верным Хрысту, неабходна пакінуць усё, што перашкаджае ў гэтым... не для таго
каб усё страціць, але каб здабыць ў сто разоў больш і атрымаць ў спадчыну жыццё
вечнае.
Вось мы пакінулі ўсё
і пайшлі за Табою… Святы Пётр, які
сказаў гэтыя словы, пацвердзіў іх сваім жыццём – праз штодзённыя змаганні са
злым духам, праз просьбу аб прабачэнні, праз смерць за Хрыста… А мы?

Комментариев нет:
Отправить комментарий