Старонкі

четверг, 22 августа 2013 г.

22.08.2013 - успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.

Мц 22, 1–14
Езус зноў расказаў прыпавесць першасвятарам і старэйшынам народа: Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які справіў вяселле для сына свайго. Ён паслаў слугаў сваіх паклікаць запрошаных на вяселле, але яны не хацелі прыйсці.

Зноў паслаў іншых слугаў, кажучы: Скажыце запрошаным: вось я прыгатаваў гасціну маю, зарэзаны валы мае і адкормлена жыўнасць, і ўсё падрыхтавана. Прыходзьце на вяселле!

Але яны пагардзілі і адышлі: хто на сваё поле, а хто на свой гандаль. Астатнія ж, схапіўшы слугаў ягоных, зняважылі і забілі іх.

Кароль жа раззлаваўся і, паслаўшы войска сваё, знішчыў забойцаў гэтых і падпаліў іхні горад.

Тады ён кажа сваім слугам: Вяселле гатова, але запрошаныя не былі годнымі. Таму пайдзіце на ростані і ўсіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле. I слугі тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго знайшлі: і кепскіх, і добрых. І напоўнілася вяселле гасцямі.

Кароль, увайшоўшы паглядзець на гасцей, убачыў там чалавека, не апранутага ў вясельную вопратку, і кажа яму: Дружа, як ты ўвайшоў сюды, не маючы вясельнай вопраткі? Ён прамаўчаў. Тады кароль сказаў слугам: Звяжыце яму ногі і рукі, і выкіньце яго вон, у цемру. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў.

Бо шмат пакліканых, але мала выбраных.


Урачыстасцю, на якую ў асаблівы спосаб заклікае нас Збавіцель, з’яўляецца нядзельная Эўхарыстыя, якая сваім асаблівым святочным характарам і абавязковым удзелам у ёй усёй супольнасці, а таксама тым, што цэлебруецца “ў дзень, калі Хрыстус перамог смерць і зрабіў нас удзельнікамі свайго вечнага жыцця”, паказвае больш выразна свой эклезіяльны характар і з’яўляецца першапачатковым узорам іншых эўхарыстычных цэлебрацый. Кожная супольнасць, якая збірае сваіх членаў на “ламанне хлеба”, усведамляе, што яна ёсць месцам, дзе выразна выяўляецца таямніца Касцёла. У гэтай цэлебрацыі супольнасць адкрываецца на камунію з паўсюдным Касцёлам, молячы Айца “памятаць пра Касцёл, рассеяны па ўсім свеце”, і дапамагаць яму ўзрастаць у еднасці (усіх вернікаў з Папам і з пастырамі паасобных Касцёлаў), пакуль любоў не стане дасканалай.


Аднак трэба задаць сабе пытанне: як я адказваю на гэтае запрашэнне? Ці часам не ёсць у маім жыцці так, што знаходжу шмат прычын, каб сказаць “Не, не сёння, не цяпер…” А з іншага боку, удзельнічаючы ў Найсвяцейшай Ахвяры, ці памятаю аб тым, што неабходна апрануць святочную вопратку – быць сапраўдным удзельнікам, а не прыблудай-слухачом?...

Комментариев нет:

Отправить комментарий