Старонкі

пятница, 23 августа 2013 г.

23.08.2013 - пятніца XX Звычайнага тыдня

Мц 22, 34–40
Калі фарысеі пачулі, што Езус прымусіў замоўкнуць садукеяў, яны сабраліся разам. І адзін з іх, кніжнік, выпрабоўваючы Яго, спытаўся: Настаўнік, якая запаведзь найбольшая ў Законе?

Езус сказаў яму: Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім. Гэта найбольшая і першая запаведзь. Другая ж — падобная да яе: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. На гэтых дзвюх запаведзях грунтуецца ўвесь Закон і Прарокі.



Хрыстос не проста казаў аб любові – Ён паказаў як трэба любіць – тады, калі ўцелавіўся і стаў чалавекам, тады, калі навучаў і чыніў цуды, і канешне асаблівым чынам тады, калі аддаў сваё жыцця за нас… У літургіі Царквы, асабліва ў Найсвяцейшай Ахвяры алтара, у жывой супольнасці, у яе малітве, веруючых мы пазнаем любоў Бога, адчуваем Яго прысутнасць і праз гэта вучымся таксама распазнаваць Яго ў нашым штодзённым жыцці. Ён першы нас палюбіў і як першы працягвае любіць нас; таму мы таксама можам адказаць любоўю. Бог не загадвае нам мець пачуццё, якога мы не можам абудзіць у сабе. Ён любіць нас, Ён дазваляе нам бачыць і адчуваць Яго любоў, і таму, што Бог “першым” нас палюбіў, любоў можа нарадзіцца ў нас як адказ.

Комментариев нет:

Отправить комментарий