Філіп знайшоў
Натанаэля і сказаў яму: Мы знайшлі таго, пра каго пісалі ў Законе Майсей і
прарокі, — Езуса, — сына Юзафа з Назарэту.
Але Натанаэль сказаў
яму: Ці можа быць штосьці добрае з Назарэту? Філіп адказаў яму: Ідзі і
паглядзі.
Езус, убачыўшы
Натанаэля, які ішоў да Яго, сказаў пра яго: Вось сапраўдны ізраільцянін, у якім
няма падману.
Натанаэль сказаў Яму:
Адкуль Ты ведаеш мяне?
Езус сказаў яму ў
адказ: Перш чым Філіп паклікаў цябе, Я бачыў цябе, калі ты быў пад смакоўніцаю.
Адказаў Яму
Натанаэль: Раббі, Ты Сын Божы! Ты Валадар Ізраэля!
Езус сказаў яму ў
адказ: Ці ты верыш, таму што Я сказаў табе, што бачыў цябе пад смакоўніцаю? Убачыш
больш за гэта.
І кажа яму: Сапраўды,
сапраўды кажу вам: убачыце неба расчыненае і Анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і
сыходзяць на Сына Чалавечага.
Для таго, каб сустрэцца з Госпадам у сваім жыцці, трэба “пайсці і паглядзець”…
Мы не ведаем, якое таямнічае
здарэнне здарылася з Натанаэлемм «пад смакоўніцай». Можам толькі здагадвацца,
што гэтую таямніцу ведалі толькі ён і Бог. І менавіта веданне гэтай таямніцы Ісусам дапамагае гэтаму чалавеку вызнаць у ім Сына Божага.
Калі мы набліжаемся
да Бога - Ён адкрывае нам нашы ўласныя сакрэты, нават тыя, што скрытыя ад нас саміх. Ён, які ведае нас лепш, чым мы самі,
дапамагае нам спазнаць саміх сябе. І толькі ў Ім, у Яго святле, мы
па-сапраўднаму спазнаем сябе…

Комментариев нет:
Отправить комментарий