Лк 13, 22–30
Накіроўваючыся ў Ерузалем, Езус праходзіў праз гарады і вёскі і навучаў.
І нехта сказаў Яму: Пане, няўжо мала тых, хто будзе збаўлены?
Ён жа сказаў ім: Імкніцеся прайсці праз вузкую браму, бо, кажу вам, многія
будуць спрабаваць увайсці, але не змогуць.
Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзверы, тады вы, стоячы па-за домам,
пачнеце стукаць у дзверы і казаць: Пане, адчыні нам. Але Ён скажа ў адказ: Не
ведаю вас, адкуль вы.
І пачнеце казаць: Мы елі і пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты.
Але Ён скажа вам: Не ведаю вас, адкуль вы; адыдзіце ад Мяне ўсе, хто чыніць
несправядлівасць.
Там будзе плач і скрыгатанне зубоў, калі ўбачыце Абрагама, Ісаака і Якуба,
і ўсіх прарокаў у Валадарстве Божым, а сябе — выкінутых вон. І прыйдуць з
усходу і з захаду, з поўначы і з поўдня, і сядуць за стол у Валадарстве Божым.
І вось будуць апошнія, якія стануць
першымі, і будуць першыя, якія стануць апошнімі.
Недастаткова толькі прыйсці да Яго, недастаткова толькі паслухаць, як у
тэатры ці кіназале – неабходна пачаць жыць, так як Ён жыў, імкнуцца прайсці
праз вузкую браму сапраўднай справядлівасці і любові, якую адкідвае сучасны
свет…

Комментариев нет:
Отправить комментарий