Мц 23, 13–22
Езус прамовіў, кажучы: Гора вам, кніжнікі
і фарысеі крывадушныя, таму што зачыняеце Валадарства Нябеснае перад людзьмі.
Бо самі не ўваходзіце і, калі ўваходзяць іншыя, не пускаеце іх.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі крывадушныя,
таму што абыходзіце мора і сушу, каб зрабіць хоць аднаго празелітам. Калі ж
гэта здараецца, робіце яго сынам геены, удвая горшым, чым вы самі.
Гора вам, сляпыя правадыры, якія кажаце:
Калі хто клянецца святыняй, то нічога; але калі хто клянецца золатам святыні,
то абавязаны. Неразумныя і сляпыя, бо што большае: золата, ці святыня, якая
асвячае золата? І зноў: Калі хто клянецца ахвярнікам, то нічога; а калі
клянецца дарам, што на ім, то абавязаны. Сляпыя, бо што большае: дар, ці
ахвярнік, які асвячае дар? Таму той, хто клянецца ахвярнікам, клянецца і ім, і
ўсім, што на ім. І той, хто клянецца святыняю, клянецца і ёю, і тым, хто жыве ў
ёй. А хто клянецца небам, клянецца тронам Божым і тым, хто сядзіць на ім.
На жаль, мы таксама
вельмі часта становімся “кніжнікамі і крывадушнымі фарысеямі”, тады, калі
сваімі дзеяннямі мы не будуем Нябеснае Валадарства, але становімся свайго роду
бар’ерам, перашкодай, “дзякуючы” якой Хрыстовае Валадарства з’яўляецца
зачыненым перад іншымі…
Жудасна быць сляпым
правадыром, але яшчэ горш рабіць выгляд, што не бачыш, не чуеш, не заўважаеш…

Комментариев нет:
Отправить комментарий